Ужо сонца закацілася
За чорные ляса,
Там, дзе птушкі раньше пелі
На розны галаса.
... зеленым
Стаяла там ізба.
У той маленькай ізбушке
Удовушка жыла.
Аднойчы два героя
Просілісь начаваць –
Ой, пусці, пусці хазяюшка,
Пусці нас начаваць.
Я ў полі работала,
Дамой поздна прыйшла,
Ой, я вечеру паела –
Гасцей я не ждала.
Не нада нам, хазяюшка,
Не нада нічаго,
Ой, мы заўтра на расвету
Апяць у паход пайдзём.
Хазяйка сагласілася,
Пусціла начаваць,
Вось адзін герой заходзіць,
Садзіцца ён за стол.
Адзін герой заходзіць,
Садзіцца ён за стол,
Ой, другой герой заходзіць,
Заводзіць разгавор.
Скажы, скажы, хазяюшка,
З якіх ты пор удава –
То е з сорак перваго году,
Як началась вайна?
Я з сорак перваго года,
Як началась вайна,
Ой, як мужа майго нет,
I сынушка няма.
Узнай, узнай хазяюшка,
Ты мужа свайго,
Ой, прыйшлі, прыйшлі пагрэцца,
Сыночка сваего.
Я мужа не ўзнала,
Бо ён ужо стары,
Ой, сыночка не ўзнаю –
Ён дважды-то герой.
Цяпер я не гарую,
Цяпер мне не беда,
Ой землю …
А мне гора няма.
1943